Kupala na Ivana
247 / 0
05.07.2017

Irdorath запальвае на Купальле

Гурт Irdorath прэзэнтаваў новы кліп «Kupala na Ivana», які паўстаў з фотасэту Надзеі Ірдарат.

Да Купальля музыкі задумалі адмысловы фотапраект, але літаральна за два дні да рэалізацыі вырашылі здымаць відэа. Здымкі адбываліся ў Налібоцкай пушчы. Што адметна, сьвятло ў кліпе выключна ад жывога вогнішча. Надзея Ірдарат кажа, што гэта паспрыяла максымальнаму пагружэньню ў вобраз і наагул зрабіла працэс больш рытуальным, чым тэхнічным. «Сьпеваў на купальскую тэматыку вялікае мноства, але менавіта гэтая песьня захапіла нас глыбінёю і супярэчлівасьцю», — кажа сьпявачка, якая таксама выступіла ў якасьці рэжысэркі і мантажоркі кліпу. Над кліпам таксама працавалі апэратар Міхаіл Кашкан (апэратар), Уладзімер Ірдарат (касьцюм), Пётар Марчанка, Васіль Нікіцік і Віктар Калач (тэхнічная каманда).

Песьня «Kupala na Ivana» анансуе будучы новы альбом Irdorath«Wild». Яго жывая прэзэнтацыя заплянаваная на 1 верасьня. Падрабязнасьці — у афіцыйнай суполцы каманды.

IrdorathKupala na Ivana (рэжысэр — Надзея Ірдарат).

TuzinFM