Люк, я твой тата
368 / 0
24.08.2017

Шчымлівая гісторыя ад Мікіты Найдзёнава

У кліпе на нетыповую для сябе песьню лідэр гурту Hurma распавядае асабістую гісторыю.

«Люк, я твой тата» — адна зь нешматлікіх песень Мікіты Найдзёнава не пра каханьне. «Гэта мая асабістая гісторыя. Так выйшла, што я гадаваўся бяз бацькі. І толькі цяпер я знайшоў словы, каб расказаць пра тое, што адчуваў», — кажа сьпявак. Кліп быў прэзэнтаваны напярэдадні выхаду новага эпізоду фільму «Зорныя войны». Культавы радок з сагі быў узяты дзеля таго, каб распавесьці гісторыю хлопчыка, які прымае за свайго бацьку Дарта Вэйдэра.

Галоўную ролю ў кліпе сыграў маленькі актор з Магілёва Іван Клімовіч, а рэжысэрам новага відэа стаў Арцём Лобач, які дагэтуль зьняў для гурту Hurma ролік на песьню «Упасьці».  «У гэтым выпадку я вырашыў не шукаць для сябе дасканалага ўвасабленьня сваіх ідэяў, а прыслухацца да саміх музыкаў. Таму прапанову Мікіты папрацаваць з вобразам Дарта Вэйдэра сустрэў як выклік сабе самому», — прызнаецца Арцём.

«Люк, я твой тата» была выдадзеная асобным сынглам.

HurmaЛюк, я твой тата (рэжысэр — Арцём Лобач).

TuzinFM