На далоні
7005 / 0
18.10.2017

У вольным падзеньні. Гурт N.R.M. зьняў новы кліп (прэм’ера)

Дзеля новага відэа музыкі гурту правялі дзень з камандай авіяспартоўцаў, а Піту Паўлаву давялося згадаць сваё дэсантнае мінулае.

Увасобіць у відэа вырашана было песьню «На далоні» з альбому «Д.П.Б.Ч» (2013). Дзеля гэтага кліпу гітарыст каманды вырашыў зрабіць юбілейны скок з парашуту. Справа ў тым, што падчас службы ў войску гітарыст скокнуў 19 разоў і ўсё ніяк не ставала часу зрабіць 20-ы скачок. Нагоду дала знаёмства са спартоўцамі аэраклюбу з Баравой, зь якімі плянуецца шэраг сумесных праектаў. Кліп «На далоні» — першая ластаўка гэтае супрацы. Франтмэн N.R.M. Піт Паўлаў так распавядае пра гэтае відэа: «Гэтая песьня ня толькі ўспамін пра маладосьць, але і пра тое, што ў цяперашнім часе трэба праяўляць рашучасьць дзеля таго, каб зрабіць крок наперад».

Зьняў відэа Ян-Вінцэнт Луцэвіч, сын Піта, рэжысэр і гітарыст N.R.M. Прэзэнтаваць яго музыкі зьбіраюцца на сваім найбліжэйшым канцэрце 20 кастрычніка ў менскай арт-прасторы «ВЕРХ».

N.R.M. — На далоні (рэжысэр — Ян-Вінцэнт Луцэвіч)

TuzinFM