Каханак Вялікай Мядзьведзіцы
1080 / 0
07.11.2017

Між молата і кавадла. Піт пераўвасобіўся ў ракаўскага кантрабандыста

У зімовым туры відэачарту на TuzinFM Піт Паўлаў прэзэнтуе кліп на песьню «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», зьнятага пад уражаньнем ад аднайменнага рамана намінанта на Нобеля Сяргея Пясэцкага.

Дзея кліпа на песьню «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» адбываецца на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава ў 1930-ыя гады. Тады Беларусь была падзеленая папалам між капіталістычнай Польшчай і сацыялістычным Савецкім Саюзам і мяжа праходзіла ў 48 кілямэтрах ад Менску. Таму ў ваколіцах Ракава квітнела кантрабанда. Сярод тых, хто нелегальна пераходзіў мяжу дзеля нажывы, быў і Сяргей Пясэцкі. Яго асудзілі на 15 год турмы, у зьняволеньні ракаўскі кантрабандыст напісаў раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», які прынёс яму сусьветную славу і паспрыяў хутчэйшаму вызваленьню. Пясэцкі стаў прызнаным пісьменьнікам і нават намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ягоная асоба і творчасьць натхнілі музыку Піта Паўлава на здымкі кліпа і стварэньне цэлага альбому пад назваю «Зброя. Золата. Кабеты», у якім пяецца пра каханьне, свабоду і неабходнасьць пераадоленьня жыцьцёвых цяжкасьцяў.

Рэжысэрам кліпа стаў сын Піта Паўлава, Ян-Вінцэрт Луцэвіч, ён жа сыграў аднаго з польскіх памежнікаў. Рэжысэрам-пастаноўшчыкам працавала Зоя Катовіч-Туніс, апэратарам – Аляксандар Мароз.  Ролі выконвалі: Піт Паўлаў, Фёдар Міхееў, Андрэй Ліцкевіч, Уладзімер Пабегайла і пёс Дрым, які на самой справе падчас здымак зусім не пацярпеў.

Піт Паўлаў – Каханак Вялікай Мядзьведзіцы (рэж. Ян-Вінцэнт Луцэвіч)

TuzinFM