Самазьнішчэньне
7208 / 0
22.02.2018

kolko. Спустошанасьць, якая натхняе

Менскі поп-рок гурт kolko прэзэнтуе ў вясновым туры відэачарту на TuzinFM дэбютны кліп на песьню «Самазьнішчэньне», які зьняў рэжысэр Віталь Карабань.

Песьня «Самазьнішчэньне» дала назву дэбютнаму EP гурта kolko, а яшчэ апавяданьню Міхаіла Макрацова, зь якім музыкі прапануюць таксама азнаёміцца, каб лепей зразумець іх творчасьць і пасыл. Дэбютны кліп вырашана было таксама зьняць на гэтую песьню. «Гэта найлепшая візуальная трансьляцыя нашага вобразу», — заяўляюць стваральнікі каманды.

Над відэа працаваў рэжысэр Віталь Карабань, вядомы як аўтар прома-роліку для ФК «Крумкачы». А здымалі ў Кіеве, бо так было зручна для ўсіх. «Мы знаёмыя зь Віталём даўно, пасьля таго, як ён пачуў дэма, то прапанаваў сам зьняць кліп. Але ня кліп-гісторыю, а хутчэй перадаць атмасфэру таго спусташэньня, якое адчуваецца ў песьні», — распавядае вакаліст каманды Фёдар Габрыйчук. Агулам здымачны працэс цягнуўся каля 12 гадзінаў, а бюджэт кліпу склаў 1500 даляраў.

Цалкам EP «Самазьнішчэньне» даступны на Google Play i Amazon.com. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

kolko — Самазьнішчэньне (рэжысэр — Віталь Карабань)

TuzinFM