Мова
9591 / 0
03.08.2018

Піліп Беспамылковы. Мова як наркотык

У сваім новым відэа выканаўца Піліп Беспамылковы прызнаецца ў любові да беларускай мовы, безь якой жыцьцё губляе ўсялякі сэнс.

Кліп і саму песьню «Мова» Піліп Беспамылковы называе прызнаньнем у любові да роднай мовы. «Гэта чарговы заклік не забываць пра нашую мову, атрымліваць кайф ад яе гучаньня і вымаўленьня ды распаўсюджваць яе паўсюль, бо, як пяецца ў песьні, гэты наркотык прыносiць карысьць i задавальненьне», — кажа выканаўца. Ён робіць акцэнт у тэксьце на тое, што беларуская мова гучыць радзей, чым таго хацелася, ажно так мала, нібы яна знаходзіцца пад забаронаю. «На жаль, пакуль далёка ня ўсе разумеюць, навошта мова ў прынцыпе патрэбна. Але ў той жа час для многіх мова — гэта свабода і наркотык, безь якога цяжка жыць і жыцьцё губляе сэнс. Для такіх людзей пачуць мову — гэта шчасьце і радасьць», — разважае Піліп. Ён сам стварыў як песьню, так і кліп на яе.

Да гэтага ён ужо прэзэнтаваў два відэа — «Спалі тлушч» і «Мы любім бульбу». Наступны кліп Піліпа будзе яшчэ гарачэйшым і дыскусійным.

Піліп Беспамылковы — Мова (рэжысэр — Юры Юрчанка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM