Хвалі
4001 / 1
09.10.2018

«Няміга». Хваляю стаць

Гурт «Няміга» прэзэнтуе на TuzinFM свой дэбютны відэакліп, які зьняла рэжысэрка Лера Аксяновіч на песьню «Хвалі».

«Хвалі» — першы гіт каманды Ксеніі Валенды. Аўтарка кажа, як напісала яе, то аднесла ў катэгорыю «ня вельмі», але на кватэрніках сябры найперш прасілі выканаць менавіта яе. А як была запісаная ў студыі, то адразу трапіла ў ратацыю на «Радыё Сталіца». На яе ж вырашана было зьняць першы відэакліп. «Ідэя кліпу трошкі адрозьніваецца ад сэнсу, які быў закладзены ў песьню. Мы зьнялі відэа пра канфлікт чалавека і гораду і паказалі, як чалавек знаходзіць сябе ў зьяднаньні з прыродаю», — распавядае Ксенія.

Рэжысэркаю кліпу стала Лера Аксяновіч, апэратарам працаваў Мікіта Хацук. А ў галоўнай ролі зьнялася акторка Анастасія Сядлецкая.

Няміга — Хвалі (рэжысэрка — Лера Аксяновіч)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Дзмітрый Падбярэзскі
    Дзмітрый Падбярэзскі / адказаць
    12.10.2018 / 12:52

    Дзевачкі хаця б пашкодзілі назву. Бо на мяжы 60-70 быў урачыста з такой назваю, быў джаз-квартэт, духавы аркестр. А тут фантазія тармазнула :-(

  • КАМЕНТАВАЦЬ