Varazheya
2226 / 0
10.01.2019

Irdorath. Жыве беларускае фэнтэзі!

У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Irdorath прэзэнтуе кліп на песьню «Varazheya».

Музыкі называюць сваю працу «жывым беларускім фэнтэзі з глыбіняў паганскіх лясоў». Для відэаўвасабленьня была абраная кампазыцыя «Varazheya» з альбому «Wild». «Ад ідэі да ўвасабленьня мы зрабілі выключна ўсё самі разам зь сябрамі гурта. Мы верым, што ўсё магчыма, калі захацець гэта зрабіць усёю душою. Мы жадаем, каб гісторыя Варажэі, якую вядуць Духі для сустрэчы зь яе Татэмам, гэтую гісторыю набыцьця сапраўднай сілы і глыбінны містычны дух Беларусі натхніў і расхваляваў людзей па ўсім сьвеце», — кажуць музыкі пра сваю працу.

У якасьці рэжысэра роліку выступіў Уладзімер Ірдарат, адзін з заснавальнікаў каманды. А здымалі відэа пад Лагойскам — тамсама, дзе і кліп на песьню «As Bas».

Irdorath — Varazheya (рэжысэр — Уладзімер Ірдарат)

TuzinFM