
laudans. Праз удзячнасьць – да сьвятла
Беларускі дуэт laudans прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой кліп на песьню «Удзячнасьць», які зьняты ў польскіх Татрах.
Гэтым кліпам дуэт Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай анансаваў свой новы альбом «Зьвязаны з часам», выхад якога прызначаны на 11 лютага. «Сёньня ў прасторы вельмі шмат нэгатыву. Адзін з герояў кліпа хоча заразіць нэгатывам Алёну, клявішніцу гурта. А ўдзячнасць, якой прысьвечаны сьпеў дуэта, не дазваляе гэтаму адбыцца. Галоўная думка гэтай музычнай працы - тое, што ўдзячнасьць дазваляе нам больш адкрыць вочы на сьвет і бачыць альтэрнатыву», – тлумачыць сэнс задумы роліка Андрэй.
Зьнялі кліп у Татрах (Польшча). Ідэя кліпа і ягоная рэалізацыя належыць удзельнікам дуэту. Яны ж і зьняліся ў галоўных ролях. Больш інфармацыі пра гурт – у афіцыйнай суполцы.
laudans – Удзячнасьць (рэж.Андрэй Лугін і Алёна Палачанская).
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ