Гімн
1100 / 0
11.04.2019

Прыгажосьць ад фрагмэнту да бязьмежжа. Кліп на «Гімн» By Cry

У новым туры відэачарту на TuzinFM бярэ ўдзел кліп гурта By Cry «Гімн», які быў зьняты на возеры Глухім.

Як кажа рэжысэрка кліпу, вакалістка By Cry Аляксандра Грахоўская, у новай працы хацелася перадаць прыгажосьць, якая пашыраецца з адзінага пункту ў бясконцасьць: «Нам было цiкава паказаць, што абмежаванасьць фрагмэнту зьмяшчае ў сабе сілу бязьмежнасьці цэлай карціны, але каб усьвядоміць гэта, трэба ўбачыць карціну цалкам». Кліп суправадзілі цытатай старажытнага філёзафа Гэрмэса Трысмэгiста: «Тое, што ўнізе, аналягічна таму, што ўверсе і тое, што ўверсе, аналягічна таму, што ўнізе».

Зьнялі відэа на возеры Глухім, што на Мядзельшчыне. За здымкі з паветра адказваў Станіслаў Ладуцька.

By Cry — Гімн (рэжысэр — Аляксандра Грахоўская)

TuzinFM