Каханая
308 / 0
21.08.2019

Skynet. У Піцеры — кахаць

Гурт Skynet прэзэнтуе на TuzinFM кліп на свой галоўны гіт «Каханая», здымкі якога адбыліся ў Санкт-Пецярбургу.

Зьняць кліп у падтрымку песьні «Каханая» музыкі задумалі адразу ж па яе прэм’еры. Меркавалася зрабіць гэта падчас канцэртаў у Вялікабрытаніі, быў нават зьняты матэрыял у Лёндане, але ён быў забракаваны. Вырашылі пачаць усё з нуля і адгукнуліся на ідэю сваіх сяброў з Beverly Production. «Менавіта сваёй простасьцю задумка і падкупіла», — кажа вакаліст гурта Іван Панамароў. Паводле сюжэту, малады чалавек едзе аўтаспынам на канцэрт у Піцер, дзе робіць сваёй дзяўчыне проста са сцэны прапанову пабрацца шлюбам. У роліку зьняліся Аркадзь Логвін і Ксенія Дулебская, канцэртныя здымкі Skynet прайшлі ў Aurora Concert Hall ў Санкт-Пецярбургу.

Skynet — Каханая (рэжысэр — Сяргей Роскач)

TuzinFM