Умовы конкурсу

Зрабі верш песняю!

Маладым выканаўцам прапануецца напісаць песню на словы паэтаў-фіналістаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка 2018 года праз веб-форму.

Прайдзі адбор

Дасланыя кампазіцыі разгледзіць журы з шасці асобаў, у якое ўвойдуць сябры аргкамітэту конкурсу і запрошаныя эксперты-музыкі. У выніку галасавання журы будуць адабраныя паўфіналісты, якія атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйнай сесіі. Крытэры выбару найлепшых: адметны вакал, арыгінальная музычная падача, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова.

Атрымай прызы

Пасля адукацыйнай сесіі пройдзе жывое праслухоўванне, па выніку якога будуць абраныя тры фіналісты конкурсу, якія атрымаюць магчымасць запісаць песню ў студыі і выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых выканаўцаў.

Пасля канцэртаў будзе названы пераможца прэміі, які атрымае грашовы прыз памерам 1500 беларускіх рублёў.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы ад 16 да 30 год. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца – узрост удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз. Досвед і музычная адукацыя ролі не граюць.

Будуць асабліва вітацца заявы ад школьнікаў старэйшых класаў і студэнтаў першых курсаў.

Увага! Фіналісты прэміі «Дэбют», якія з’яўляюцца яшчэ і музыкамі, не могуць пакласці на музыку ўласны верш, але могуць удзельнічаць у конкурсе, калі звернуцца да творчасці іншых паэтаў.

Чаму абмежаваліся гэтымі аўтарамі вершаў?

Прэмія «Дэбют» уручаецца ў трох намінацыях (проза, паэзія, мастацкі пераклад) пісьменнікам ва ўзросце да 35 гадоў. Гэта літаратура сённяшняга дня. І сучасныя вершы кладуцца на сучасную музыку.

Кнігі, адзначаныя на прэміі «Дэбют» — гэта паэзія нашых дзён, напісаная тут і цяпер, акурат яна можа быць асабліва сугучнай з музыкай нашых дзён. Таму мы і прапануем маладым творцам звяртацца да яе

Сяргей Будкін, кіраўнік партала TuzinFM.by, прадусар конкурса

Паэты і вершы

На чые словы прапануецца стварыць песні ўдзельнікам конкурсу «Заспявай»

Арганізатары конкурсу вырашылі не абмяжоўваць кожнага аўтара толькі той кнігай, з якой ён трапляў у кароткі спіс прэміі «Дэбют» ці атрымліваў галоўны прыз. На кнігі гэтых паэтаў, якія можна знайсці ў інтэрнэце, а таксама на асобныя публікацыі пададзены прамыя спасылкі. Але без цяжкасці вы і самі можаце знайсці вершы ўсіх пералічаных аўтараў.

Як напісаць песню на чужы верш?

Мы папрасілі Паліну Рэспубліку, гурты Leibonik і Re1ikt напісаць песню на адзін і той верш. Паглядзі што ў іх атрымалася!

Прыём заявак — да 21 кастрычніка 2018

Запоўніць форму заяўкі
Прыём заяваў да 21.10 ТУТ!

Гісторыя конкурсу

У 2014 годзе дабрачынны фонд «Вяртанне» сумесна з парталам Tuzinfm.by арганізаваў музычны конкурс маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Яго мэта — заахвоціць музыкаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці. Выканаўцы кладуць на музыку беларускамоўны верш айчыннага паэта. Пераможцаў вызначае журы, якое штогод змяняецца. Лаўрэаты конкурсу атрымліваюць магчымасць выступіць у Мінску з канцэртам, а таксама каштоўныя прызы, у тым ліку грашовыя.

У папярэднія гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты Navi, Paulinn, Leibonik, Helious, трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк, Віталь Варанко, Марына Вярэніч, Яўген Цярэнцьеў, Лізавета Леўчык, Юры Касцень (SP Kava).

Арганізатары і партнёры