2366 / 0
04.07.2014

Удзельнікі гурта Sex трапілі ў аўтакатастрофу. Патрэбна дапамога!

Лідэр каманды Валер Навічкоў атрымаў шматлікія траўмы, дырэктар гурта — у рэанімацыі.

Музыкі вярталіся з фэстывалю «Доброфест» у Яраслаўскай вобласьці і трапілі ў жахлівую аварыю. Кажуць, што ня зь іх віны. Кіроўца другога аўто загінуў, кіроўца беларускага гурта Дзьмітры Рачкоўскі і вакаліст Валер Навічкоў атрымалі шматлікія траўмы, у іх атрымалася дабрацца дамоў у Рагачоў на папутках, а вось дырэктар гурта Валеры Каберкін знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, ён дастаўлены ў рэанімацыю больніцы ў горадзе Медынь (Калуская вобласьць). Праз сур’ёзныя пашкоджанні ўнутраных і зьнешніх органаў яго пакуль ня могуць завезці на радзіму на звычайным транспарце. Зрабілі апэрацыю, патрэбная яшчэ адна. Музыкі і сябры гурта зьбіраюць грошы на рэабілітацыю і транспартыроўку Валерыя. У гэтай справе дапаможа нават лішні даляр.

Усе магчымыя спосабы дапамагчы гурту — на іх афіцыйнай старонцы.

Tuzin.fm

Тэгi:
Sex