2485 / 2
08.07.2014

Termin X. Прысьвячэньне Элеаноры Язерскай (фота, аўдыё)

Кірыл Домніч прадстаўляе новую вэрсію трэка «Радыё-радыё» свайго гурта Termin X, якую прысьвяціў памяці сваёй роднай цёткі – Элеаноры Язерскай. 8 ліпеня ёй споўнілася б 68 гадоў.

Элеанора Язерская — артыстка, тэле- і радыёвядучая, першы беларускі камэнтатар. Яна пайшла ў іншы сьвет сёлета, 16 траўня. Лідэр гурта Termin X Кірыл Домніч кажа: «Для многіх яна была вядомай вядучай, яскравай і экстравагантнай асобай, а для мяне — роднай цеткай і чалавекам, які зрабіў безьліч рэчаў для майго выхаваньня і разьвіцьця. Элеанора мела бясконцую стваральную энэргію, працаздольнасць і талент, была адметнай і выбітнай асобай да якой цягнуліся, і якая была цікавая, я не памылюся, калі скажу, што сотням тысяч людей. Яна стала вядомай усей краіне дзякуючы тэлевізійным праграмам пра клясычную музыку, што амаль немагчыма ў нашыя дні. Магла кожнага ўразіць сваёй глыбіней і адукаванасцью, у шэрым Мінску яна заўседы была яркай падзеяй. Вечная памяць!»

Кірыл у дзень 68-годзьдзя вырашыў прысьвяціць Элеаноры Язерскай сваю песьню — «Радыё-радыё». Гэтая вэрсія запісаная з гуртом Termin X на рэпэтыцыі ў 2010 годзе. Нядаўна гэтыя запісы ўрэшце знайшліся і быў зроблены трэк амаль адначасова з трагічнымі падзеямі.

На фота: Элеанора Язерская і Кірыл Домніч (зь сямейнага архіву)

«Я вельмі стамілася ад гэтай глупай і таннай папсы». Памяці Элеаноры Язерскай

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.07.2014 / 15:14

    Вельмі шкада, што гурта ўжо няма. Някепская была каманда!

  • PREZIDENTfilm.narod.ru / адказаць
    11.07.2014 / 13:55

    БУДУ КАК ЭЛЕОНОРА ВСЕГДА - ПО-РУССКИ. ЛАДНО? СМОТРИТЕ КИНО ПОТРЯСНОЕ ИЗ-ЗА ЕЁ УЧАСТИЯ В НЁМ МОЁ "ГОСТИ" ЛУЧШЕЕ В МИРЕ ПО ПРИЗНАНИЮ БИ-БИ-СИ НА МОЁМ ФЭЙСБУКЕ... ОЧЕНЬ РАНЕЕ А СЕЙЧАС ТЕМ БОЛЕЕ ЖАЛЕЮ, ЧТО НЕ ПОВЁЛСЯ СТАТЬ ЕЁ ЛЮБОВНИКОМ, КОГДА ОНА ЭТОГО ХОТЕЛА. СУПЕР КАКАЯ ЖЕНЩИНА - ЛУЧШАЯ В МИРЕ ПРОСТО! МЕНЯ НА РАДЫЁ СВАБОДА - КОГДА МЕНЯ ПОСАДИЛИ - НАЗВАЛА БЕЛАРУСКИМ МОЛОДЫМ ТАРКОВСКИМ ДАЖЕ...

  • КАМЕНТАВАЦЬ