Sciana стала пераможцам фэстывалю Rockowisko (відэа)
1643 / 0
28.07.2014

Sciana стала пераможцам фэстывалю Rockowisko (відэа)

Берасьцейскі гурт узяў адразу дзьве ўзганагароды польскага рок-фэсту — заняў першае месца ў міжнародным конкурсе і атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў.

«Вельмі прыемна было паўдзельнічаць у гэтым выдатным фэсьце, які праходзіць зусім непадалёк ад беларускай мяжы. Мы адыгралі 20-хвілінны сэт з сваіх найлепшых песень і вельмі радыя, што нашы песьні прыйшліся да душы гледачам, няхай іх было і ня так шмат, як хацелася. Зь іншага боку, адчувальна, што для Гайнайкі гэты фэст вялікая падзея. Нам зладзілі вельмі цёплы прыём!» — распавёў Tuzin.fm удзельнік гурта Sciana Андрусь Клімус.

Sciana — трэці гурт зь Беларусі, які атрымаў перамогу на штогадовым рок-фэсьце Rockowisko. Летась тут Re1ikt узяў Гран-Пры і прыз глядацкіх сымпатыяў. У 2012 годзе на Rockowisko перамаглі The Toobes.

Tuzin.fm

Тэгi: