2864 / 1
15.08.2014

ОНТ запускае беларускамоўны музычны праект (відэа)

Праграма завецца «Легенды.Live» і прысьвячаецца самым важным гуртам у гісторыі сусьветнай музыкі.

Як паведаміў Tuzin.fm вядучы праграмы Іван Падрэз, праект «Легенды.Live» мае на мэце пераансэнсаваць музычны матэрыял артыстаў, якія стаялі ля вытокаў сучаснай рок-музыкі і адначасова паказаць гледачам іх біяграфіі з агульначалавечага боку: «Ва ўсіх гэтых гісторыях будуць і сяброўства, і каханьне, і здрады, і адчай, і посьпех, і забыцьцё. Мы імкнуліся паказаць легендаў звычайнымі людзьмі. Першыя выпускі прысьвечаныя Элвісу, „Песьнярам“, The Beatles, Led Zeppelin, Rolling Stones, Бобу Марлі, Nirvana, Metallica, „Машине Времени“, „Кино“ ды іншым славутым выканаўцам». На задумку аўтараў новай праграмы, беларускія выканаўцы будуць па-свойму перасьпяваць славутыя гіты. Здымкі «Легенды.Live» праходзілі ў прасторы «ЦЭХ», у іх узялі ўдзел з паўсотні беларускіх артыстаў. Сярод іх Akute, «Дай Дарогу», «Стары Ольса», Navi, Rostany, Hurma, 2morro2late, «У нескладовае» ды іншыя.

Праект стартуе ў этэры зь верасьня.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Кацярынка Цывiлька
    Кацярынка Цывiлька / адказаць
    16.08.2014 / 15:16

    Неяк беларускае ТБ у музычным плане апошнім часам радуе
    Цікава будзе глянуць

  • КАМЕНТАВАЦЬ