Зьнік музыка і прадусар Зьміцер Шаўчук
2652 / 0
28.08.2014

Зьнік музыка і прадусар Зьміцер Шаўчук

Яго сябры і калегі не на жарт перапужаныя. Амаль тыдзень пра месца знаходжаньня Дзімы нічога невядома.

Па зьвестках сяброў, Зьміцер пайшоў з дому 20 жніўня і дагэтуль там не зьяўляўся. Сувязь зь ім згубілася 22 жніўня. Кажуць, плянаў кудысьці выяжджаць ён ня меў, пакінуў дома ноўтбук і падзарадку ад тэлефона. У міліцыі і больніцах ніякіх зьвестак пра Дзіму няма. Яго блізкія афіцыйна заявілі аб яго зьнікненьні.

Зьміцер Шаўчук мае 30 гадоў. Журналіст, музыка, вядучы канцэртаў. Працаваў на радыё «Мір», радыё «Мінск», «Еўрарадыё». Апошнім часам у складзе каманды канцэртнай агенцыі «Шаблі» ладзіў фэстывалі.

Спадзяемся, што Дзіма проста захацеў пабыць адзін і вось-вось вернецца дамоў.

Tuzin.fm