Martin S. ідзе ва-банк: «Альбом альбо сьмерць!» (відэа)
3237 / 0
02.10.2014

Martin S. ідзе ва-банк: «Альбом альбо сьмерць!» (відэа)

Музыкі абвесьцілі збор сродкаў на запіс другога альбому.

Гурт Martin S. зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў з просьбай падтрымаць выхад новага рэлізу. Акцыя па зборы сродкаў атрымала назву «Альбом або сьмерць». У звароце з гэтай нагоды, у прыватнасьці паведамляецца: «Я аб’яўляю збор сродкаў на запіс другога альбома, і калі гэтыя сродкі ня будуць сабраныя, то гурт памрэ! Усё дастаткова проста і празрыста: калі ты, мой дарагі слухач і найлепшы сябра, сапраўды шануеш мяне і хочаш працягваць сустракацца са мной, чакаць ад мяне новых песень, то ты падтрымаеш мяне ў гэтай справе, а калі не падтрымаеш, то значыцца…гурт ня мае права на існаваньне, і будзе распушчаны, бо й на самай справе ня буду ж я сьпяваць сам для сябе, калі табе не цікава».

Гурт плянуе сабраць 3000 даляраў да канца студзеня 2015 году. Калі сума выйдзе меншай, музыкі запішуць столькі песень, на колькі хопіць сродкаў, ды зладзяць разьвітальны канцэрт.

Як пералічыць сродкі і якія прыемныя бонусы гарантуюцца кожнаму, хто спрычыніцца да выданьня альбому, паведамляецца на афіцыйным сайце гурта.

Tuzin.fm

Відэа. Выступ Martin S. у межах праекту «Жывы Тузін»

Тэгi: