Дэбют! Limen Doloris прадстаўляюць самотнік «Чужая вясна» (прэм’ера!)
2946 / 0
13.02.2015

Дэбют! Limen Doloris прадстаўляюць самотнік «Чужая вясна» (прэм’ера!)

Праект 20-гадовага музыкі Ўсевалада Гапоненкі прадстаўляе сваю першую песьню наведнікам Tuzin.fm.

Усевалад ня бярэцца дакладна акрэсьліць стыль свайго праекту Limen Doloris (на бел. «балявы парог») кажа, што найбліжэй ягоны дэбютны трэк «Чужая вясна» да пост-гранжу. «Я хачу данесьці ня столькі думкі, колькі сваё адчуваньне пэўнага пэрыяду жыцьця, пэўнага стану душы. Упэўнены, што кожны чалавек знойдзе ў гэтай песьні пэўныя радкі, якія стануць яму блізкімі і зразумелымі», — зазначае выканаўца. Ён сам запісаў музыку, словы, вакал ды інструмэнты. Запісам, зьвядзеньнем, майстарынгам трэку займаўся Вітаўт Кашкурэвіч (Across Silent Hearts). Вокладку намалявала Дар’я Ўруціна. Аўтар таксама дзячыць Паўлу Смоліну (Across Silent Hearts) за карысныя парады ў працэсе запісу і шэйкер у пачатку песьні. Усевалад неўзабаве абяцае працяг. Новыя кампазыцыі музыка абяцае паказваць па меры іх напісаньня.

Сачыць за навінамі Limen Doloris можна праз афіцыйную суполку праекту.

Tuzin.fm