PunKrot прадставіў беларускамоўны альбом (аўдыё)
2428 / 0
04.03.2015

PunKrot прадставіў беларускамоўны альбом (аўдыё)

Рэліз завецца «Д.А.С.Т» і музыкі аніяк не расшыфроўваюць гэтую абрэвіятуру, даючы прастору для фантазіі сваім слухачам.

Удзельнікі гурта PunKrot распавядаюць, што ідэя запісаць цалкам беларускамоўны рэліз у іх зьявілася пасьля чарговага водгуку ад слухачоў на іх збольшага расейскамоўны матэрыял. «Казалі так: „PunKrot — беларускі гурт? А мы думалі з Расеі…“ Таму зрабілі цэлы альбом песень па-беларуску, каб такіх пытаньняў больш не паўставала», — патлумачыў парталу Tuzin.fm лідэр каманды Мікалай Кротаў. У ролі саўндпрадусара дыску выступіў Яўген Сірата, які запісаў, зьвёў і змайстраваў увесь матэрыял.

Альбом завецца «Д.А.С.Т» і расшыфроўцы не падлягае. «Ужо выказаныя варыянты нам вельмі падабаюцца, але ў якасьці афіцыйнага пакуль не прымаем. Няхай будзе недаказанасьць, можа слухачы тады болей прасякнуцца ў сэнс нашых песень», — кажуць музыкі. Яны разьвіваюць канцэпцыю «панк-байкі», якая паўстала на іх ранейшым альбоме «Панк Крот».

За навінамі гурта можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi: