Гурт «Скрозь пальцы» прэзэнтуе самотнік пад новай назвай zeNoir (аўдыёпрэм’ера)
1546 / 0
07.04.2015

Гурт «Скрозь пальцы» прэзэнтуе самотнік пад новай назвай zeNoir (аўдыёпрэм’ера)

Гурт, які запомніўся ў 2010 годзе цыклем песень на вершы Ўладзімера Някляева, нагадаў пра сябе новым самотнікам.

Гэтыя музыкі заявілі пра сябе пяць гадоў таму пад назвай «Скрозь пальцы». Тады адразу два іх трэкі патрапілі на складанку абраных песень на словы Ўладзімера Някляева. З таго часу гурт зусім не перапыняў канцэртную і студыйную дзейнасьць. Цяпер ён выступае пад назвай zeNoir, але стыль застаецца нязьменным. «Рок — гэта стан душы, настрой, сьветапогляд. Мы выкарыстоўваем простыя сродкі для перадачы сьветаўспрыманьня, досьведу — гітары і бубны. Пішамся жываком», — распавядае Tuzin.fm лідэр каманды Аляксандар Давідоўскі (на фота). Музыка кажа, што ў сваёй творчасьці яны выкарыстоўваюць дзьве мовы — расейскую і беларускую. Такім чынам ім ямчэй перадаваць свой эмацыйны стан.

zeNoir ужо запісалі матэрыялу на цэлы альбом і цяпер думаюць яго выдаць. Пакуль жа прадстаўляюць на Tuzin.fm свой самотнік «Ciemra». Песьня склалася яшчэ ў пачатку 2011-га, пад уражаньнем ад падзеяў сьнежня-2010 і тэрору, які тады пачаўся.

Сачыць за навінамі каманды можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm