Rock Profi 2015: «Дэбют году» — Tonqixod, «Альбом году» ў Вольскага
1741 / 0
28.05.2015

Rock Profi 2015: «Дэбют году» — Tonqixod, «Альбом году» ў Вольскага

У ангары пры бары «Хуліган» прайшло ўручэньне прафэсійнай музычнай прэміі Rock Profi па выніках 2014 году.

Найлепшых у беларускай музыцы вызначалі самі музыкі — у гэтым акурат і адрозьненьне Rock Profi ад іншых музычных прэміяў у Беларусі . Такім чынам, пераможцамі сталі:

«Дэбют году» — Tonqixod

«Найлепшая песьня» — Ляпіс Трубяцкі «Воины света»

«Найлепшы запіс» — PortMone «Thou», гукарэжысэр Андрэй Жукаў

«Найлепшы альбом» — Лявон Вольскі «Грамадазнаўства»

«Артыст году» — Дай дарогу!

Адмысловы прыз — «За ўнёсак» атрымаў гурт N.R.M. з нагоды свайго 20-гадовага юбілею. Арганізатары вялі перамовы, каб дзеля такой нагоды Вольскі, Паўлаў, Ляўкоў і Дземідовіч выйшлі па ўзнагароду разам, але гэта выявілася немагчымым. Тым ня менш, Лявон Вольскі прысутнічаў на цырымоніі і ўзьняўся на сцэну па сваю асабістую ўзнагароду.

Уручэньне прэміі суправаджаў выдатны канцэрт. Арганізатары Rock Profi — студыя «Осмос» і сайт Experty.by — вырашылі не прывязвацца да сьпісу намінантаў і запрасілі гурты, адпаведныя атмасфэры мерапрыемства. Выступалі «Носорогов & Ко», Nizkiz, «Вірус ліха» і Harotnica.

Кіраўнік студыі «Осмос» Павал Юрцэвіч заявіў, што мае намер праводзіць Rock Profi і надалей.

Рэпартаж з цырымоніі 

Tuzin.fm