2667 / 0
06.11.2013

Фёдар Жывалеўскі зьняўся ў фільме Кудзіненкі

Лідэр гурта «Голая манашка» сыграў адну з роляў у новым фільме «Hard Reboot» рэжысэра Андрэя Кудзіненкі.

Жанр новага фільма Кудзіненкі вызначаецца, як «псыхадэлічны трылер». У галоўнай ролі зьняўся Іван Аляксееў, вядомы як Noize MC. Нечакана нават для самога сябе ролю ў стужцы атрымаў і беларускі музыка Фёдар Жывалеўскі. Ён сыграў «містычнага пэрсанажа, падобнага да Курта Кабэйна». Здымкі зь яго ўдзелам адбываліся на сьпіртзаводзе ў Лынтупах, гэта на Віцебшчыне, непадалёк ад літоўскай мяжы.

Рэжысэр кажа, што яго фільм працягвае традыцыі лацінаамэрыканскай літаратуры магічнага рэалізму, эўрапейскага гатычнага рамана ды амэрыканскага незалежнага кіно, такога як «Мярцьвяк» Джармуша і «Шаша ў нікуды» Лінча. Плянавалася, што фільм выйдзі на экраны ўжо пры канцы 2013 году, аднак пакуль праца не атрымала належнага фінансаваньня па прынцыпе краўдфандынга.

Tuzin.fm