Надзея Кучар зь Беларусі прызнаная найлепшай опэрнай сьпявачкай сьвету (відэа)
2075 / 2
22.06.2015

Надзея Кучар зь Беларусі прызнаная найлепшай опэрнай сьпявачкай сьвету (відэа)

Яна стала пераможцай конкурсу опэрных сьпевакоў BBC Cardiff Singer of the World.

32-гадовая беларуская опэрная сьпявачка скарыла прэстыжны конкурс неверагодным артыстызмам і бездакорнай тэхнікай. Яна прайшла празь цяжкі адбор і трапіла ў пяцёрку фіналістаў BBC Cardiff Singer of the World. Фінал адбыўся 21 чэрвеня і Надзеі на ім не было роўных. Яна выконвала арыю Марфы з «Царскай нявесты» Рымскага-Корсакава. Як паведамляе BBC, пераможца атрымала прыз у 15 000 фунтаў, а таксама магчымасьць выканаць новую п’есу кампазытара Джона Лана на найбуйнейшым брытанскім фэстывалі клясычнай музыкі BBC Proms у 2016 годзе.

Надзея Кучар нарадзілася ў Менску ў 1983 годзе, тут скончыла музычную вучэльню імя Глінкі і пераехала ў Расею, дзе адвучылася ў кансэрваторыі ў Пецярбургу. Ужо тры гады яна зьяўляецца салісткай Пермскай опэры і зь вялікім посьпехам удзельнічае ў міжнародных конкурсах, выступала зь Лёнданскім сымфанічным аркестрам. Няглядзячы на тое, што сьпявачка жыве і працуе ў Расеі, на конкурсах яна заяўляецца менавіта як прадстаўніца Беларусі.

Выступ Надзеі Кучар на міжнародным конкурсе вакалістаў у Гэртогенбосе, дзе яна ўзяла Гран-Пры (2012)

Tuzin.fm, фота bbc.co.uk

КАМЕНТАРЫ:

  • Leonid Naruszewicz
    Leonid Naruszewicz / адказаць
    22.06.2015 / 13:30

    прекрасный голос

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.06.2015 / 16:12

    Ёсьць відэа з конкурсу ў Кардыфе. Раунд 4, у якім удзельнічала Надзея.
    Выступ беларускі пачынаецца на 35-ай хвіліне https://www.youtube.com/watch?t=26&v=c3UIO7ahtGo

  • КАМЕНТАВАЦЬ