Пераможцамі «Басовішча-2015» сталі Navi і Tonqixod
1838 / 0
19.07.2015

Пераможцамі «Басовішча-2015» сталі Navi і Tonqixod

Журы 26-га фэстывалю музыкі маладой Беларусі вырашыла ўзнагародзіць два гурты.

На конкурс «Басовішча-2015» падалі заявы 36 гуртоў. Зь іх журы адабрала чатыры найлепшыя каманды, якія меліся выйсьці на сцэну фэстывалю — Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod. Гурт Насты Шпакоўскай адмовіўся ад удзелу, таму замест іх у Гарадок паехалі Navi. Па выніку выступаў канкурсантаў, журы вызначыла двух пераможцаў — гурт Navi і гурт Tonqixod. Абедзьве каманды атрымалі грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок, а таксама дадатковы сэт у другі дзень фэсту, ратацыю на «Радыё Рацыя» і гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2016».

У журы фэсту ўваходзілі па адным прадстаўніку арганізатараў зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў і фонду VillaSokrates, намесьніца галоўнага рэдактара парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеньнік, журналіст і музыка Лукаш Сьцепанюк.

На фота: музыкі з Navi і Tonqixod віншуюць адно аднога пасьля абвяшчэньня вынікаў на сцэне «Басовішча-2015», фота Радыё Рацыя.

Tuzin.fm