Бард Башлыкевіч бязьлітасна пасьцябаўся з рэпэра Вожыка: «Твой верх — песьні пра с..аку»
4158 / 6
20.07.2015

Бард Башлыкевіч бязьлітасна пасьцябаўся з рэпэра Вожыка: «Твой верх — песьні пра с..аку»

Лідэр Leibonik запісаў жартаўлівы трэк, які прысьвяціў Вожыку.

Трэк ад Башлыкевіча зроблены ў найлепшых традыцыях рэп-дысаў — гэта калі адзін рэпэр выказвае свой дысрэспэкт у адносінах да свайго калегі, ня стрымліваючы сябе ў выразах. Справа даходзіць да наўпроставых абразаў і пагрозаў. «На ашмянскіх хлапцоў ты ня лезь, небарака, а інакш пазайздросьціш ты лёсу Тупака», — энэргічна начытвае Сяргей у аматарскім відэароліку, у якім узяла ўдзел таксама вакалістка Leibonik Ганна Рубчэня, якая пяе пра тое, што рэпэры зь Сянна зусім ня ўмеюць цалавацца.

«Нават не ведаю дакладна, чым я Вожыку не спадабаўся, але ён рэгулярна выказвае непавагу да мяне, маёй музыкі і маёй малой радзімы, — зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm Сяргей Башлыкевіч. — На мінулым маім канцэрце ён наогул падпіўшы выйшаў на сцэну і пачаў спрабаваць фрыйстайліць нешта наконт ашмянскасьці, у сваіх абразах называючы мяне „жамойтам“. Мачгыма, справа ў тым, што я калісьці адмовіўся запісаць зь ім сумесны трэк, абгрунтаваўшы рашэньне нежаданнем рабіць няякаснае і пры гэтым яшчэ і самотнае лайно.Часам ён згадвае нейкую жанчыну, якую я быццам бы адбіў у яго, але гэта я нават камэнтаваць ня буду».

Сам Вожык даў больш стрыманы камэнтар з гэтай нагоды і заявіў, што неўзабаве зьявіцца трэк у адказ: «Гэта гіп-гоп, так бывае… Калі б Башлыкевіч зрабіў дыс фігова, я мог бы не адказваць але зараз прыдзецца».

Leibonik і Сяргея Башлыкевіча можна будзе паcлухаць ужывую 31 ліпеня на тэрасе Chill Out. Яны падтрымаюць сваім выступам фіналістам конкурсу «Засьпявай 2.0» — гурт Symphorine.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • QuAzI / адказаць
    20.07.2015 / 22:02

    Набить бы этим оболтусам обоим морды, что вожыку, что этому "барду". Два подкустовых выползня решили что могут обосрать в своём выкидыше всё и всех.
    А ресурс то зговнился, скоро про алкашей подравшихся за баром будет писать или про срачики в ВК

  • Сергей Башлыкевич
    Сергей Башлыкевич / адказаць
    21.07.2015 / 00:26

    Прабачце, але ж, падаецца, людзей без пачуцця гумару тут ніхто не абсіраў - то чаму вы ж пакрыўдзіліся?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.07.2015 / 12:34

    Дзякуй, што перажываеце за наш рэсурс.
    На нашу думку, падобныя перабрэхі і пікіроўкі сьведчаць пра тое, што беларуская музыка жыве. А вам можам пажадаць толькі пазытыўней успрымаць рэчаіснасьць:).

  • Яўген / адказаць
    21.07.2015 / 12:35

    QuAzI, вы прочли статью, написали комент даже и утверждаете, что "ресурс сговнился". судя по содержанию вашей месаги- сговнились читатели.

  • Яўген / адказаць
    21.07.2015 / 12:36

    тем более сам трек, в чем заслуга Сергея и Ани, вышел отличным!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.07.2015 / 13:38

    Чакаем ня менш годнага адказу ад Вожыка!

  • КАМЕНТАВАЦЬ