Антось Звычайны запісаў дэбютны EP «Восень пад коўдрай» (прэм’ера)
1778 / 0
23.09.2015

Антось Звычайны запісаў дэбютны EP «Восень пад коўдрай» (прэм’ера)

У рэліз беларускамоўнага рэпэра з Ваўкавыску ўвайшло пяць трэкаў.

«Гэты рэліз складаецца з аповесьцяў і раманаў, укладзеных у фармат некалькіх хвілінаў. Гэта гісторыі чалавека, які хаваецца ад людзкога холаду пад коўдрай, у сваім ўтульным сьвеце», — гэта прадстаўляе сваю працу выканаўца. Матэрыял для EP запісваўся на студыі Nestanda records у Менску цягам паўгоду, ад красавіка 2015-га. У працы над трэкамі былі задзейнічаны таксама гарадзенскі рэпэр Last Bench і сьпявачка Яўгенія Шчарбакова.

Ужывую Антось Звычайны пакуль выступаць не плянуе, затое працягвае актыўную працу ў студыі. Ужо запісаны цікавы дуэт з рэпэрам Angst, таксама гатовы матэрыял для новага міні-альбому, рэліз якога плянуецца на вясну 2016-га. Антось кажа, што плянуе ўразіць сваімі песьнямі нават тых слухачоў, якія дужа далёкія ад гіп-гопу.

Tuzin.fm