Вожык адрэагаваў на «выбары»: «Мы пад пляшку гарэлкі ў пяты раз абіраем Лукашэнку» (аўдыё)
3116 / 0
12.10.2015

Вожык адрэагаваў на «выбары»: «Мы пад пляшку гарэлкі ў пяты раз абіраем Лукашэнку» (аўдыё)

Рэпэр прэзэнтаваў пранізьлівы самотнік у дзень выбараў, 11 кастрычніка. Песьня названая «Абіраем Лукашэнку».

Вожык кажа, што ў сваім новым творы перадае ўласнае адчуваньне ад сёлетніх выбараў і свой настрой у апошнія месяцы. Таму вырашыў выкласьці самотнік менавіта ў дзень галасаваньня — не дзеля агітацыі ў дзень цішыні, як можа падацца з назвы трэку. «У гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою», — заўважыў выканаўца падчас прэзэнтацыі сынглу на сайце «Арт-сядзібы». Прадусар выканаўцы Мікіта Броўка зьвяртае ўвагу на важны пасыл гэтага трэку: «Мы вінавацім ва ўсім „крывавы рэжым“, а насамрэч вінаватыя мы самі. Гэта мы кожныя пяць гадоў выбіраем Лукашэнку. Выбіраем не на выбарах, а сваёй абыякавасьцю да ўсяго, што робіцца ў краіне».

Новы твор Вожыка выклікаў немалую цікавасьць слухачоў. Менш чым за суткі на канале Soundcloud яго праслухалі каля 5000 разоў. Цяпер выканаўца працуе над новым альбомам, які абяцае выдаць празь некалькі месяцаў.

Яшчэ: Вожык адрэагаваў на імпэрскую прапаганду (прэм’ера трэку «Бандэра»)

Вожык назваўся лузэрам: «Фанаты мае ўсе ўцяклі да Каржа» (спампаваць EP)

Tuzin.fm

Тэгi: