Zolki band павіншавалі беларусаў «з новым тэрмінам» (прэм’ера cынглу)
1651 / 1
13.10.2015

Zolki band павіншавалі беларусаў «з новым тэрмінам» (прэм’ера cынглу)

У сынгл «Chalodna z vami» ўвайшлі два новыя трэкі.

У якасьці загалоўку музыкі ўзялі фразу з савецкага кінафільму «Убить дракона». «„Холодно с вами, — кажа бургамістар у кінафільме Марка Захарава. І ў гэтай фразе — усё. Настальгія па ранейшым, усё адно якім добрым ці дрэнным. Жаданьне замарынавацца. Жаданьне адсутнасьці зьменаў. Жаданьне жыць толькі звыклым і зразумелым. У гэтай фразе — кожны з нас», — зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр гурта Рома f.s.t. На вокладку музыкі зьмясьцілі выяву генсэка Брэжнева. Агульны настрой рэлізу атрымаўся вельмі змрочным, з элемэнтамі чорнага гумару. Прадстаўляючы сынгл у сацсетках музыкі напісалі: «З новым тэрмінам, беларусы!».

Рома кажа, што яму самому няясна — станоўчы галоўны герой іх сынглу ці адмоўны. «Таму што герой, які імкнецца гвалтоўна, як цьвік, убіць звычку самастойна думаць у галовы навакольных людзей, сам рызыкуе стаць цмокам. Таму што статку вельмі дрэнна без пастуха. Таму што герой, які імкнецца вызваліць, растлумачыць, разарваць ланцуг — заўжды апынаецца ўкрыжаваным. І змаганьне — гэта ўсяго толькі жарт. Марок. Асабліва цяпер, асабліва тут. Калі ўласнае невуцтва ня толькі не хаваецца, але і выстаўляецца напаказ як аб’ект гонару. Калі чалавек, які чытаў Мастер и Маргарита“, апранае майку з партрэтам Сталіна. Калі чалавек, які глядзеў „Иди и смотри“, кпіць зь мітынгу супраць вайсковых базаў і з усьмешачкай пытае, ну чаго яны вось дамагліся вось гэтым вось усім. Не патрэбна нікога ратаваць. Бо нікому гэта ня трэба», — дзеліцца сваімі думкамі берасьцейскі музыка.

Cачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку. У найбліжэйшы час Zolki band ужывую сыграюць у межах Mens Fest у Берасьці 24 кастрычніка.

Спампаваць сынгл «Chalodna z vami» на Google Drive.

Яшчэ: Zolki Band сьпелі ад імя камэры відэаназіраньня (аўдыё)

Zolki band: «Прывітаньне, іншаплянэтнікі!» (відэа)

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: