Вольга Акуліч стала ляўрэаткай буйнога польскага фэсту «OPPA-2015» (аўдыё)
1869 / 0
17.11.2015

Вольга Акуліч стала ляўрэаткай буйнога польскага фэсту «OPPA-2015» (аўдыё)

Аўтар-выканаўца зь Менску трапіла ў фінал ды ўвайшла ў «залатую пяцёрку» міжнароднага фэстывалю бардаў, які прайшоў у Варшаве ў 33-і раз.

«OPPA» — адзіны фэст такога ўзроўню ў Польшчы, які прэзэнтуе творчасьць сонграйтэраў — аўтараў і выканаўцаў сваіх песень. Да 2005 году фэст існаваў як «Агульнапольскі агляд аўтарскай песьні», пасьля стаў называцца «OPPA». Акром палякаў у ім бяруць удзел беларусы, літоўцы, расейцы, украінцы, немцы, ірляндцы. Аднак, за 33 гады толькі аднойчы Гран-Пры фэсту ўзяў ня польскі аўтар — у 2006 годам пераможцам стала Тацяна Беланогая зь Беларусі.

Сёлета ў «OPPA» бралі ўдзел чатыры беларускія аўтары — Юры Дубовік, Вольга Калмакова, Натальля Нікіціна і Вольга Акуліч. Усе тры сьпявачкі трапілі ў фінал, а Вольга Акуліч, якая выступала пад акампанэмэнт Юрыя Несьцярэнкі, была названая ў ліку найлепшых пяці выступоўцаў. А Юры прызнаны найлепшым інструмэнталістам фэстывалю. Уладальніцай Гранры стала польская аўтарка Барбара Бэўт.

Пачуць ужывую Вольгу Акуліч з акустычным праектам #Volha можна ў найбліжэйшы час у менскім бары «Bristle» 19 лістапада. Падрабязнасьці — у нашай афішы.

Аўдыёзапіс выступу Вольгі Акуліч у фінале фэсту «OPPA-2015»

Яшчэ: Вольга Акуліч і Юры Несьцярэнка запісалі самотнік пра вечнае лета (аўдыё)

Tuzin.fm, фота jerzydziedziczak.com