Праекты «Global Reload» і «Засьпявай 2.0» названыя ў ліку галоўных падзеяў году
1758 / 0
24.12.2015

Праекты «Global Reload» і «Засьпявай 2.0» названыя ў ліку галоўных падзеяў году

Кампанія «Будзьма беларусамі!» падвяла вынікі 2015 году.

Галоўнай музычнай падзеяй названы праект «Global Reload», задуманы парталам Tuzin.fm і кампаніяй «Будзьма беларусамі!» для папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў краіне і па-за яе межамі. Ён працягвае ідэю папярэдніх — «Тузін.Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». Сёлета ў яго межах Андрэй Макарэвіч запісаў сваю першую песьню на беларускай мове «Сьнег», а Сяргей Жадан з гуртом «Собаки в космосі» перасьпяваў па-ўкраінску гіт гурта «Мроя» — «Я рок-музыкант».

У тройку таксама ўвайшоў конкурс «Засьпявай 2.0», які Tuzin.fm праводзіць разам з фондам «Вяртаньне» другі год. Гэта незалежны конкурс для маладых выканаўцаў, што актывізуе моладзь ствараць новыя песьні на вершы сучасных паэтаў і пераасэнсоўваць старыя беларускія песні. У 2015-м усё лета праходзілі штотыднёвыя выступы ўдзельнікаў конкурсу пры падтрымцы ўжо вядомых камандаў.

Кампанія «Будзьма беларусамі» адзначыла таксама гурт «Крамбамбуля», які прэзэнтаваў новы альбом «Чырвоны штраль» у Вільні, дзе сыграў аншлягавы канцэрт і атрымаў званьне «Героі году» ад парталу Tuzin.fm.

З поўнымі вынікамі году можна пазнаёміцца на сайце Budzma.by.

На фота: кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская распавядаюць пра праект «Global Reload» перад выступам Андрэя Макарэвіча ў Менску.

Tuzin.fm, фота Аляксандра «Tarantino» Ждановіча