Сяргей Башлыкевіч рыхтуе праект з гуртом Dzieciuki ды экспэрымэнтуе з рэпам (аўдыё)
2052 / 0
18.01.2016

Сяргей Башлыкевіч рыхтуе праект з гуртом Dzieciuki ды экспэрымэнтуе з рэпам (аўдыё)

Пасьля прыпыненьня дзейнасьці гурта Leibonik яго лідэр узяўся за рэалізацыю сайд-праектаў.

Цяпер Башлыкевіч працуе разам з гуртом Dzieciuki над некалькімі сваімі песьнямі на гістарычную тэматыку. Праект мае працоўную назву «Хутарскі цыкль». Акром таго, выканаўца мае напрацоўкі ў рэп-музыцы. Адну з сваіх песень у такой стылістыцы «Ulysses» ён паказаў ужо публіцы.

Яшчэ адзін праект у стылістыцы клясычнай бардаўскай песьні лідэр Leibonik запісаў пад творчым псэўданімам Сяргей Ашмянскі. Гэта цыкль песень пра спорт, на напісаньне якіх музыка натхніўся пасьля знаёмства з творчасьцю Анатоля Длускага. Паралельна таксама вядзецца пошук новых музыкаў для электрычнага складу Leibonik, каб прэзэнтаваць паўнавартасную праграму.

Пра свае творчыя намеры і праекты, а таксама пра боязь студыі, любоў да самаробных відэа, літаратуру, музыку і працу Сяргей Башлыкевіч распавёў у інтэрвію Сяргею Будкіну, якое можна пачытаць на budzma.by.

Tuzin.fm, фота MZ Production