Названыя ўдзельнікі «Адборышча-2016»
2951 / 0
04.02.2016

Названыя ўдзельнікі «Адборышча-2016»

Журы XXVII фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2016» назвала 10 выканаўцаў, якія возьмуць удзел у адборачным канцэрце 19 лютага ў Менску.

Усяго на конкурс падалі заявы 35 гуртоў. Зь іх журы абрала дзясятку. У яе трапілі: .K, Adarviroh, Angst, Antoś Zwyczajny, Haina, Intelligency, M.G., Pauline, The Glitchhh, Yamaya.

У журы ўвайшлі прадстаўнікі арганізатараў фэсту зь «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў», партнэраў фэстывалю з парталу Tuzin.fm і Радыё Рацыя, музыкі з гуртоў-пераможцаў мінулага фэсту Tonqixod і Navi, а таксама музычныя экспэрты Маша Яр, Зьміцер Безкаравайны і Ілона Карпюк.

Усе 10 выканаўцаў выступяць на «Адборышчы-2016». Фактычна гэта будзе паўфінал конкурсу. І пройдзе ён ў менскім клюбе «Ілі» 19 лютага. Па выніках канцэрту будуць вылучаны чатыры калектывы, якія 22 ліпеня 2016 году возьмуць удзел у фінальным этапе конкурсу на фэстывалі «Басовішча-2016». Пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэсту, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2017» ды ратацыю сваіх песень у этэры «Беларускага Радыё Рацыя».

Падрабязьней пра канцэрт 19 лютага ў Менску

Tuzin.fm