«Даём рады — 2016»: альбом году ў Re1ikt, гурт году — «Крамбамбуля»
1635 / 0
28.02.2016

«Даём рады — 2016»: альбом году ў Re1ikt, гурт году — «Крамбамбуля»

Рэдакцыя «Еўрарадыё» назвала сваіх герояў у беларускай музыцы за 2015 год.

Дэбютам году прызнаны гурт Teleport, які ў 2015 годзе выдаў дэбютны альбом «Maukliva». У якасьці прызу яны атрымалі 20 гадзінаў запісу на студыі «Осмос». Найлепшым праектам названы «36/13» — сумесны канцэрт вядучых мэтал-камандаў краіны Gods Tower, Rasta і TТ’34, які прайшоў 31 кастрычніка. Кліпам году стала праца «Больше чем ты» гурта Nuteki, зьнятае ў фармаце панарамнага відэа 360 градусаў. Сынглам году — «Голыя танцы» ад гурта «Мутнаевока». Найлепшым сольным выканаўцам — Mustelide. Фэстывалем году стала «Басовішча».

Найлепшым альбомам году музычная рэдакцыя «Еўрарадыё» прызнала «Лекавыя травы» ад Re1ikt, а гуртом 2015 году названая «Крамбамбуля». На прэміі «Героі году — 2015», якую праводзіў Tuzin.fm, гурт Лявона Вольскага таксама атрымаў галоўную ўзнагароду.

«Даём рады». Вынікі 2015. Вынікі 2014.

Tuzin.fm