Арганізатары «Рок-Каранацыі» апублікавалі архіў і заявілі пра адраджэньне прэміі (відэа)
1066 / 2
04.03.2016

Арганізатары «Рок-Каранацыі» апублікавалі архіў і заявілі пра адраджэньне прэміі (відэа)

Заснавальнік і прадусар Юры Цыбін празь перапынак у чатары гады мае намер зладзіць цырымонію па выніках 2014—2015 гадоў.

Арганізатары «Рок-Каранацыі» вырашылі сёлета абраць прэтэндэнтаў на ўсе асноўныя намінацыі з дапамогай слухачоў праз свой відэаканал на Youtube. Заяўляецца, што будуць наступныя намінацыі: «Альбом году», «Песьня году», «Дэбют году», «Традыцыя і сучаснасьць», «Выканаўца году», а таксама спэцпрыз «Рок-князёўна». «У залежнасьці ад колькасьці пастаўленых лайкаў за той ці іншы нумар, прадстаўлены на нашым канале, вызначыцца група асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароды», — тлумачаць арганізатары. Пакуль галасаваць прапануецца за 38 відэа ад 8 гуртоў, колькасьць нумароў мае павялічыцца. Па выніках галасаваньня Юры Цыбін плянуе зладзіць вялікі канцэрт-цырымонію.

Акром таго, на канал «Рок-Каранацыі» выкладзеныя раней непублікаваныя відэа з ранейшых цырымоніяў — з 2000-га і да самай апошняй цырымоніі 2011 году. У падборку трапілі выступы гуртоў N.R.M., «Ляпіс Трубяцкі», «Крама» , Neuro Dubel, «Сузор’е», «Палац», Kriwi, IQ48, «Стары Ольса» ды іншых.

N.R.M. выконвае песьню «Беларускія дарогі» на «Рок-Каранацыі-2001»

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • иван / адказаць
    05.03.2016 / 11:24

    Усё гэта добра.Но як праводзіцца адбор гуртоў? Можа ёсць куды даслаць заяўку на ўдзел?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.03.2016 / 12:18

    Наколькі можна зразумець, адбор ідзе сярод тых гуртоў, якія пасьпелі зьняць на відэа арганізатары.

  • КАМЕНТАВАЦЬ