Першы беларускі рэп-сэрыял. Angst выказаў дысрэспэкт Башлыкевічу (аўдыё)
4179 / 1
21.02.2017

Першы беларускі рэп-сэрыял. Angst выказаў дысрэспэкт Башлыкевічу (аўдыё)

Рэпэр Ангст у новым трэку кінуў выклік Сяргею Башлыкевічу, не прамінуўшы іншага выканаўцу — Вожыка.

Дыс (ад слова «дысрэспэкт») ад Ангста зьявіўся як адказ на словы Сяргея Башлыкевіча ў адным зь відэаінтэрвію, дзе ён выказаўся іранічна адносна здольнасьцяў паэта Віталя Рыжкова (ён жа ўласна і заснаваў праект Angst) чытаць рэп. Гэтая аўдыёцытата зьмешчаная на пачатку трэку. У папярэдняй жа сэрыі Башлыкевіч напісаў дыс на адрас іншага рэпэра — Вожыка. Ангст згадвае ў сваім трэку іх абодвух.

«Калі зьявіўся той дыс ад Башлыкевіча Вожыку, я з жарсьцю ўзяўся сачыць за разьвіцьцём падзеяў. Але нічога не адбылося. Гэта як паказаць вам пілётнік крутога сэрыялу, і вы ўжо чакаеце ўвесь сэзон, але аблом: яго ня будзе. Вожык адмаўчаўся. А тут раптам адзін з герояў згадвае вас. Таму я вырашыў працягнуць гэтую гісторыю», — сказаў Ангст у камэнтары для Tuzin.fm з нагоды прэм’еры.

Рэп-сэрыял працягне Вожык. Ён абяцае цягам сакавіка напісаць трэк, які будзе поўніцца абурэньнем, як на адрас Ангста, так і на адрас Башлыкевіча.

Яшчэ: Бард Башлыкевіч бязьлітасна пасьцябаўся з рэпэра Вожыка: «Твой верх — песьні пра с..аку»

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Яўген / адказаць
    22.02.2017 / 15:49

    башлыкевіч лепш зрабіў. жадаю яму ўсіх перамагчы. і ўвогуле тут вельмі слабая апошняя частка...шашлык- башлык))

  • КАМЕНТАВАЦЬ