3071 / 0
20.12.2013

Dzieciuki выдаюць дэбютны альбом (відэа)

Гарадзенскі фольк-панкавы гурт скончыў працу над запісам свайго дэбютнага альбому.

Дыск мае працоўную назву «Гарадзенскі гармідар». Гэтак жа называўся дэбютны сынгл гарадзенцаў. Вядома, што ў дыск увойдзе 11 трэкаў. Сярод іх песьні, якія добравядомыя прыхільнікам каманды з канцэртнага выкананьня — «Частуханы», «Хлопцы-балахоўцы», «Косю» ды іншыя. У дыск уключаны таксама дзьве перапеўкі вядомых песень — беларускамоўная вэрсія «Танкаў» Захара Мая ды гіт часоў польскай Салідарнасьці «Чорны хлеб і гарбата».

Інтэрнэт-рэліз аднаго з самых доўгачаканых дыскаў беларускай незалежнай сцэны адбудзецца ў студзені 2014 году на партале Tuzin.fm.

Нядаўна Dzieciuki езьдзілі ў тур па Польшчы, дзе гурт ведаюць і любяць. У Варшаве беларускія музыкі далі супольны канцэрт з брытанска-ўкраінскай камандай The Ukrainians. Сюжэт пра вандроўку каманды зьняў тэлеканал «Белсат».

Tuzin.fm

Тэгi: