Гурт Hurma прыпыняе канцэртную дзейнасьць
1477 / 0
03.02.2014

Гурт Hurma прыпыняе канцэртную дзейнасьць

Пераможцы ў намінацыі «Дэбют-2013» па вэрсіі Tuzin.fm цалкам засяроджваюцца на запісе дэбютнага альбому.

Лідэр гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў заявіў пра прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці. Музыкі цалкам прысьвячаюць сябе запісу дыску. Запіс альбому будзе ісьці адразу на дзьвюх менскіх студыях — Maple Tree і Orangerecords. Працу над дыскам плянуецца скончыць цягам лютага і пакінуць месяц на зьвядзеньне і майстарынг матэрыялу. У альбом увойдуць як вядомыя песьні, так і зусім новыя. «Мы паспрабуем выйсьці за магчымасьці канцэртнага гучаньня, таму будзем выкарыстоўваць больш клявішных, паэкспэрымэнтуем з электронікай, упершыню на запісе будуць запрошаныя бэк-вакалісты», — кажа Мікіта.

Плянуецца, што на безыменны пакуль дыск увойдзе 10 трэкаў. Але запісана будзе значна больш. Музыкі адбяруць толькі найлепшыя нумары.

Tuzin.fm

Тэгi: