2196 / 0
12.02.2014

Martin S. прадставілі ЕР «Не забыць памылкі ніколі» (аўдыё)

У рэліз увайшлі тры зусім новыя творы гурта, аб’яднаныя адным сюжэтам.

Удзельнікі гурта прызнаюцца, што пасьля лёгкай эйфарыі, выкліканай выхадам іх дэбютнага альбому, цяжка было ўзяць сябе ў рукі. Таму і падступіцца да новага матэрыялу было няпроста. Аднак, якраз з выхадам новага ЕР яны зразумелі куды рухацца далей. «Мы хацелі каб з аднаго боку слухач адчуў у нашай музыцы пэўную лёгкасьць, а зь іншага, тая моц, што сыходзіць ад трэкаў, не давала б яму засяродзіцца на гэтай лёгкасьці і прымушала пастукваць у такт. Здаецца ў нас гэта атрымалася», — кажа вакаліст каманды Ўладзімер Боська. Праца над рэлізам вялася на студыі fOrZ пры дапамозе гукарэжысэра Зьмітра Гладка.

У «Не забыць памылкі ніколі» ўвайшлі тры кампазыцыі, якія ўяўляюць зь сябе цэльную гісторыю з пэўным сюжэтам. Таму музыкі вырашылі іх аб’яднаць у адзін трэк.

Прэзэнтацыя ЕР ужывую адбудзецца на вялікім сольным канцэрце Martin S., які пройдзе 3 сакавіка ў клюбе «Піраты».

Tuzin.fm

Тэгi: