Увага! Вышук! Шукаюцца песьні на вершы Паэтаў (конкурс)
2038 / 0
04.03.2014

Увага! Вышук! Шукаюцца песьні на вершы Паэтаў (конкурс)

Распачаўся творчы конкурс для беларускіх гуртоў «Паэты жывуць у песьнях», накіраваны на папулярызацыю вершаў беларускіх клясыкаў праз музыку.

Арганізатары з творчай ініцыятывы «Арт-сядзіба» паведамляюць, што ў конкурсе могуць прымаць удзел усе выканаўцы, якія дашлюць песьню на беларускай мове, напісаную на верш любога беларускага паэта, на адрас paety.pesni@gmail.com. Скрайні тэрмін падачы — 12 сакавіка. Разам з запісам трэба даслаць фотаздымак, спасылку на сацыяльныя сеткі і невялікі камэнтар, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песьні. Перавага будзе аддавацца запісам у добрай якасьці.

Спачатку галасаваньнем, а потым па выніках рашэньня камісіі будзе абрана дзясятка найлепшых песень, якая і ўвойдзе ў складанку. Заключным этапам конкурсу будзе справаздачны канцэрт у аднам з клюбаў Менску, на якім выступіць першая тройка пераможцаў.

Tuzin.fm