Ільля Паплёўка: «Мы гатовыя стаць мішэнямі» (рэліз альбому Haina)
2173 / 3
21.03.2014

Ільля Паплёўка: «Мы гатовыя стаць мішэнямі» (рэліз альбому Haina)

Адно з адкрыцьцяў беларускай рок-сцэны ў гэтым годзе гурт Haina выдаў дэбютны міні-альбом «Мішэні».

Дэбютны рэліз у музыкаў з Haina атрымаўся досыць спантанна. Пасьля пэўнага пэрыяду рэпэтыцыяў і канцэртаў, ім хацелася падсумаваць прамежкавы вынік сваёй працы, пачуць водгукі ды асэнсаваць куды і як рухацца далей. Альбом паўстаў зь невялікага студыйнага канцэрту. «Мы запісалі ўвесь матэрыял за адзін дзень на нашай любімай студыі Mapletree ў любімага гукарэжысэра Алега Даманчука. Нягледзячы на тэхнічныя хібы (жывак усё ж!), уся праца ішла на вялікім эмацыйным запале», — кажа лідэр гурта Ільля Паплёўка.

EP названы «Мішэні». Гэтым самым Haina абыграла сваё жаданьне зачапіць людзей сваімі песьнямі ды патрапіць у настрой сваіх патэнцыйных слухачоў. «Наш альбом — гэта шэсьць стрэлаў. Мы гатовыя да таго, што самім таксама давядзецца выступіць мішэнямі ў пэўным сэнсе, бо будуць жа розныя водгукі, як мы спадзяемся. Мы ўсіх уважліва чытаем і слухаем, але вядома ж працягнем рабіць найперш на свой густ», — зазначае Ільля.

Першы вопыт Haina ў студыі паспрыяў жаданьню музыкаў зрабіць паўнафарматны альбом. 

Песьню з EP «Мішэні» пад назвай «Ціхі акіян» можна падтрымаць у аўдыёчарце на Tuzin.fm, а ўвесь рэліз паслухаць і спампаваць можна праз Soundcloud.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Aliaksandr Paklonski
    Aliaksandr Paklonski / адказаць
    21.03.2014 / 15:13

    Нядрэнна!

  • Сяргей Будкін
    Сяргей Будкін / адказаць
    21.03.2014 / 15:44

    Вельмі годная праца! Зусім трохі не дацягнулі да поўнафарматніка.

  • Alena / адказаць
    23.03.2014 / 01:13

    Хочацца слухаць i слухаць !!!

  • КАМЕНТАВАЦЬ