1620 / 0
01.04.2014

Iver і Martin S. прадставілі сумесны сынгл (аўдыё)

Электронны праект Ільлі Басько прадставіў сынгл «Пампея», які называе «касьмічным».

Iver — праект удзельніка гурта Martin S. і аўтара музыкі да большасьці песень гэтай каманды Ільлі Басько. У сваёй сольнай творчасьці музыка захапляецца касьмічнай тэматыкаю. Яго дэбютны сынгл зваўся «Касьмічныя вібрацыі», новая праца «Пампея» прадстаўляецца як «касьмічны самотнік». «Космас — гэта нешта неверагодна вялікае, тое, што знаходзіцца за межамі нашага разуменьня. Таму ён мяне ня толькі захапляе, але і натхняе», — прызнаецца Ільля. У запісе трэку «Пампея» ўзяў удзел лідэр Martin S. Уладзімер Боська, які напісаў тэкст і выканаў вакальную партыю.

Tuzin.fm

Тэгi: