Tuzin.fm адзначаны на форуме «PR-кветка-2014»
2116 / 0
03.04.2014

Tuzin.fm адзначаны на форуме «PR-кветка-2014»

Партал Tuzin.fm стаў ляўрэатам VII адкрытага студэнцкага форуму «PR-кветка-2014».

Форум ладзіўся сярод маладых спэцыялістаў і студэнтаў беларускіх, літоўскіх і расейскіх унівэрсітэтаў. Удзельнікаў было каля 500 чалавек. Яго арганізатарам выступіла катэдра тэхналёгіяў камунікацыі Інстытуту журналістыкі БДУ і кансалтынгавая кампанія IPR Belarus.

Сярод пераможцаў — рэдактарка парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей, якая прадстаўляла праект «Радыё Tuzin.fm». У камэрцыйнай сэкцыі «Кірмаш праектаў» яна заняла другое месца. Прэзэнтацыя была прысьвечана стварэньню беларускамоўнага музычнага інтэрнэт-радыё на базе парталу ды пазасеткавым мерапрыемствам па яго прасоўваньні. Цалкам магчыма, што гэтая ідэя будзе ўвасоблена ў будучыні.

Tuzin.fm