2586 / 0
07.04.2014

Вольга Гапеева: «Паэзія апраўдвае існаваньне такіх як я» (відэа)

Паэтка Вольга Гапеева распавяла патэнцыйным удзельнікам конкурсу «Засьпявай.BY» пра сваё ўспрыманьне беларускай сучаснай паэзіі.

Каго ж лічыць сучасным паэтам? Такое пытаньне часта задаюць тыя, хто хоча паўдзельнічаць у конкурсе «Засьпявай.BY». Паэтка, перакладчыца, выкладчыца Вольга Гапеева мае свой адказ на гэтае пытаньне: «Напэўна ж сучасьнікам можам назваць чалавека, які жыве з намі ў гэтым часе. Адпаведна ўсе, хто сёньня піша свае вершы і друкуе іх, могуць лічыцца сучасьнікамі, а тое, што яны робяць — сучаснай паэзіяй. Іншае пытаньне — што ж такое паэзія. Паэзія сучасная — гэта хоць нейкая магчымасьць апраўдаць існаваньне такіх людзей, як я».

Вольга Гапеева — адна з самых таленавітах беларускіх паэтак новага пакаленьня. Піша таксама прозу і драматургію, мае чатыры выдадзеныя кнігі. Разам з шэрагам іншых маладых творцаў яна пагадзілася стаць тварам прома-кампаніі конкурсу «Засьпявай.BY». Зь яе творчасьцю можна пазнаёміцца тут.

Tuzin.fm