5392 / 0
09.04.2014

Вольскі перазапісаў «Простыя словы» дзеля рэклямы (відэа)

Кампазыцыя ў выкананьні Лявона Вольскага «Простыя словы» з супольнага музычнага праекту «Народны альбом» прагучала ў роліку кампаніі Velcom.

Песьню Вольскага на словы Міхала Анемпадыстава скарысталі ў відэа, прысьвечанаму 15-годзьдзю кампаніі Velcom. Стваральнікі кажуць, што гэты твор пасуе ім па ўсіх парамэтрах. Згода на яго выкарыстаньне ад аўтараў была атрыманая. Больш за тое, Лявон на просьбу Velcom перазапісаў песьню для гэтага відэа.

Для Velcom гэта ня першы ролік па-беларуску. У кампаніі зразумелі, што мова можа стаць іх адметнасьцю.

Tuzin.fm