Мая краіна
20528 / 0
04.10.2017

Whiskeyjamband. Цяжкі блюз пра краіну Беларусь (прэм’ера)

Трэш-блюзавы бэнд зь Менску выдаў другі нумарны альбом «Мая краіна», у якім зрабіў спробу асэнсаваць сябе і сваё месца ў прасторы.

У альбом увайшлі дзевяць песень уласнага аўтарства па-беларуску. На думку музыкаў, «Мая краіна» атрымалася цяжэйшай за папярэдні рэліз «Voheń». «Калі раней мы казалі, што блюз — гэта цяжка, то цяпер сьцьвярджаем, што гэта яшчэ не мяжа! — кажа вакаліст Павал Бялінскі. — Мы пяем пра тое, што любім і пра тое, з чаго складаецца нашае існаваньне ў нашай краіне: добрыя сябры, сапраўдныя паны, прывабныя дзяўчаты».

Запіс музыкі зрабілі на студыі Live sound. Акром непасрэдных удзельнікаў каманды Паўла Бялінскага (бубны, голас) і Сяргея Драсьвянскага (слайд-гітара, гукавыя эфэкты) у працы над песьнямі ўзялі ўдзел Віталь Валошын (гармонік) ды Ігар Булава (клявішныя). Вокладку зрабіў Максім Піліпейка.

За навінамі гурту можна сачыць праз афіцыйную суполку.

TuzinFM

за тры месяцы
за тры месяцы