Гімн
1114 / 0
20.05.2019

By Cry. Час для «Гімну» прыйшоў!

Гурт By Cry прэзэнтаваў EP «Гімн» зь пяці трэкаў, у якім падводзіць пэўную рысу ў сваім разьвіцьці.

Усе гэтыя трэкі былі паказаныя ўжо раней слухачам, а цяпер аб’яднаныя ў адзін рэліз. «Калі ў нас ёсьць гатовая песьня, мы адразу яе выдаем. Наша крэда — жыць і працаваць у рэжыме „тут і цяпер“ і нічога не адкладаць на потым. Пазьней мы аб’ядноўваем усе трэкі ў адзіны рэліз, каб падвесьці пэўную рысу ў разьвіцьці нашага гурта і пайсьці далей», — тлумачыць лідэрка гурта Аляксандра Грахоўская.

У EP «Гімн» увайшлі сынглы, якія пабачылі сьвет за апошні год: уласна «Гімн», «Ведзьміны вочы», «Купала», «Замова», «Танцы». Песьні былі запісаныя на «Галапагос Studio» і Cherry Records Studio гукарэжысэрамі Ільлём Дмухам і Яўгенам Валакіціным, зьвядзеньне і майстарынг зрабіў Ільля Дмуха.

Рэліз даступны на ўсіх асноўных лічбавых плятформах.

TuzinFM