«Апошні золак» выйдзе на Multi-Angle DVD і CD
4221 / 1
24.10.2013

«Апошні золак» выйдзе на Multi-Angle DVD і CD

Пачалася праца ў студыі над запісам супольнага музычнага праекту «Апошні золак».

«Апошні золак» стаў першым беларускім музычным праектам, прэм’ера якога прайшла он-ляйн у сеціве. Адбылося гэта 5 кастрычніка 2013 году. Здымкі канцэрту адбываліся ў Падляшскай філярмоніі ў Беластоку. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія выканаўцы, кожны зь якіх сьпяваў пра пэўны спосаб сьмяротнага пакараньня. Лявон Вольскі пра ўкрыжаваньне, Аляксандар Памідораў – пра газавыя камэры, Ганна Хітрык – пра гільяціну, Алесь Дзянісаў – пра расстрэл, Наста Шпакоўская – пра электрычнае крэсла, Віктар Рудэнка – пра атруту, Зьміцер Вайцюшкевіч – пра шыбеніцу. Акрамя музыкі праект зьмяшчае багатую візуальную частку, за якую адказвала мастачка Наста Шастак і рэжысэр Павал Бандзіч. Рэалізацыяй праекта займалася творчая каманда Tuzin.fm, а ініцыятарам выступіў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адразу пасьля прэм’еры пачалася праца ў студыі над запісам усіх песень праекту. Плянуецца, што «Апошні золак» пабачыць у сьвет у фармаце двайнога дыску CD+DVD. Відэа канцэрту будзе ўяўляць зь сябе першы ў Беларусі Multi-Angle DVD-дыск. Гэта тэхналёгія  палягае ў тым, што глядач сам падчас прагляду з дапамогай пульта ад DVD-прайгравальніка выбірае крыніцу відэасыгналу (прыкладна так, як рэжысёр відэатрансляцыі пераключаецца паміж камерамі). Адмыслова для выданьня будуць зробленыя 14 кліпаў зь пясочным шоў Насты Шастак. 

Акром таго, заплянавана тэлевэрсія канцэрту, якую пакажа тэлеканал «Белсат» у сьнежні гэтага году.  

Трэк-ліст праекту выглядае наступным чынам:

1. Ганна Хітрык – Мая раніца

(музыка: Ганна Хітрык, словы: Ганна Хітрык, Віталь Рыжкоў)

2. Ганна Хітрык – Мір

(музыка: Ганна Хітрык, словы: Ганна Хітрык, Віталь Рыжкоў)

3. Алесь Дзянісаў – У той самы момант

(музыка і словы Алеся Дзянісава)

4. Алесь Дзянісаў – 1937

(музыка: Алесь Дзянісаў, словы: Дзяніс Жыгавец, Алесь Дзянісаў)

5. Наста Шпакоўская – Памылка

(музыка: Наста Шпакоўская, словы: Наста Шпакоўская)

6. Наста Шпакоўская – Чакаем

(музыка і словы Насты Шпакоўскай)

7. Віктар Рудэнка – Твой Сакрат

(музыка і словы Віктара Рудэнкі)

8. Віктар Рудэнка – Неба шэрае 

(музыка і словы Віктара Рудэнкі)

9. Аляксандар Памідораў – Брама

(музыка і словы Аляксандра Памідорава)

10. Аляксандар Памідораў – Дым

(музыка гурта Pomidor/off, словы Аляксандра Памідорава)

11. Зьміцер Вайцюшкевіч – Лепей шыбенікі, чым каты

(музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч, словы: Вера Бурлак)

12. Зьміцер Вайцюшкевіч – Змрок

(музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч, словы: Рафал Ваячак)

13. Лявон Вольскі – Нельга забыць

(музыка і словы Лявона Вольскага)

14. Лявон Вольскі і Ганна Хітрык – Вера, Надзея, Любоў

(музыка: Лявон Вольскі, Паўлюк Рысь, словы: Лявон Вольскі)

Tuzin.fm 

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    31.10.2013 / 13:59

    Ёсьць вялікі спадзеў, што выйдуць дыскі да канца году.
    Пакідайце свае камэнтары - як вам спадабаўся гэты праект і ці варты ён працягу?

  • КАМЕНТАВАЦЬ