Альбом станаў і настрояў. Teleport прэзэнтуе дэбютнік «Maukliva» (прэм’ера)
5670 / 6
11.08.2015

Альбом станаў і настрояў. Teleport прэзэнтуе дэбютнік «Maukliva» (прэм’ера)

Каб дасягнуць незвычайнага гучаньня, яны пераробліваюць звыклыя схемы ў гітарных дэвайсах і карыстаюцца рарытэтным абсталяваньнем. Індзі-рок гурт Teleport прадстаўляе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом.

Гурт Teleport хоць і базуецца ў Менску, але ніводнага менчука ў камандзе няма — музыкі паходзяць зь Бягомлю, Горадні, Бярозаўкі і Бераставіцы. Каманду заснавалі Яўген «Талаш» Цярэнцьеў і Максім Мацэвіч, а пазьней да іх далучыўся бубнач Мікалай Пахомчык і басіст Віктар Гуц.

Праца над дэбютнай кружэлкай пачалася яшчэ ўлетку 2013 году. Агулам на яе пайшло каля паўтара году. «Пачалося з таго, што мы зьехалі ў Бягомель, дзе ў пастаральнай атмасфэры на лоне прыроды запісалі партыі бубнаў. Пасьля запіс праходзіў у менскім гаражы і на кватэрах, на рэпэтыцыйных пунктах і на лецішчы пад Горадняй», — распавядае Яўген Цярэнцьеў. Частку матэрыялу музыкі на студыі «Vintage mixing». Скарысталіся таксама архіўнымі аматарскімі гукасэсіямі 30-гадовай даўніны — ва ўступе кампазыцыі «Сьветлавы год» гучыць фрагмэнт запісу гурта, у якім граў бацька Яўгена Цярэнцьева, здабыты з магнітнай стужкі савецкіх часоў. Зводзілі песьні для дыску музыкі сваімі сіламі, а мастэрынгам займаўся брытанскі гукарэжысэр Стыў Кітч, які калісьці працаваў над альбомам літоўскай сьпявачкі Аліны Арловай «Mutabor».

«Мы правялі безьліч часу з паяльнікам у руках, каб перайначыць вядомыя схемы гітарных дэвайсаў пад свае патрэбы і не саромеліся выкарыстоўваць абсталяваньне, якое лічыцца састарэлым, бо шукалі незвычайнае і не падобнае да іншых гучаньне», — апавядае вакаліст Teleport.

Канцэпцыя альбому выяўляецца ў складаных па пабудове і працяглых беларускамоўных кампазыцыях «Maukliva» і «Bely Šum». «Maukliva» раскрывае прадстаўленьні пра канец сьвету і раскрыцьцё ўласнага «Я». «Bely Šum» распавядае пра жыцьцё ў выдуманым ідэальным сьвеце, дзе з кожным відам істоты набываюць новую форму, пражываюць дзень у новым вобразе і пра тое, што ўцёкі ад рэальнасьці здзейсьніць прасьцей, чым падаецца. Кампазыцыя «Leta» была выдадзена асобна самотнікам і атрымала добрыя водгукі ад слухачоў. «Мы ў ёй хацелі перадаць адчуваньне нейкай запоўненасьці прасторы і распавесьці пра лягічную структуру дзіўных супадзеньняў, якія адбываюцца ў нашым жыцьці штодня, ды пра гармонію ў Сусьвеце», — прадстаўляюць гэты твор музыкі і характаразуюць сваю працу, як «альбом станаў і настрояў», якія перажывае кожны.

Музыкі кажуць, што на іх паўплывалі галоўным чынам альбомы «Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band» The Beatles, «Pandemonium Shadow Show» Гары Нілсана, «A Night at the Opera» Queen і шэдэўр поп-псыхадэліі «Pet Sounds» The Beach Boys. Усе песьні гурта — аўтарскія, за выняткам «Spinning Like a Ghost», якая напісаная на словы амэрыканскага паэта Рычарда Братыгана. На дыску прысутнічаюць дзьве інструмэнтальныя кампазыцыі. Адна зь іх і дала назву самому гурту.

«Мы вельмі доўга думалі над назвай каманды і спынілся на гэтым слове. „Тэлепорт“ — паняцьце, якое мяжуе з магіяй, гэта тое, што можна паспрабаваць толькі ў марах і тое, што робіць нашы магчымасьці бязьмежнымі», — тлумачыць Яўген Цярэнцьеў.

Асаблівую ўвагу музыкі надзялілі і вокладцы альбому. Яе аўтарам стаў удзельнік гурта Максім Мацэвіч, які акрамя музыкі займацца жывапісам і дызайнам.

Акром удзельнікаў гурта ў запісе альбому ўзялі таксама ўдзел сэсійныя музыкі: Flash (сола на лэп-стыл гітары ў «I Know a Place»), Мікалай Рудэня (барабаныя лупы ў «By Your House»), Аляксандар Бабуз (бас у «By Your House»).

14 жніўня Teleport прэзэнтуе альбом ужывую ў дворыку на плошчы Свабоды ў Менску

Набыць альбом можна на GooglePlay і iTunes.

Спампаваць альбом «Maukliva» гурта Teleport адным файлам з Tuzin.fm

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • алена / адказаць
    11.08.2015 / 12:24

    Это просто потрясающе. Музыка захватывает, телепортирует в другое измерение)) Хороший, качественный вокал, оосбенно задевший в Spinning like a ghost :з
    Прекрасная и чарующая I know a place и просто волшебная July ^_^ Ребята 100% войдут в мой любимый плейлист, причем обычно из альбома можно вытянуть два, максимум три трека, а здесь мне полюбилось практически все! Чувствуется, что вложено немало труда, любви к своему делу и сил. Так держать!!!
    Жду 14.08, чтобы попасть на ваш концерт ! Надеюсь телепортироваться в ваш мир, главное потом как-нибудь постараться вернуться из него :)) хотя это не обязательно :)

  • Maximka Субоч
    Maximka Субоч / адказаць
    12.08.2015 / 00:56

    Добры альбом.

  • Яўген / адказаць
    12.08.2015 / 01:16

    слушаю...слушаю...все никак ничего не пойму...и слушаю снова...наверное это и есть тот самый телепорт, когда растворяешься, перестаешь вслушиваться и идешь за треком, открываешь для себя новую музыку, новую сторону себя...спасибо музыкантам, приду 14 ого слушать, чтобы насквозь...


  • DickDuck / адказаць
    14.08.2015 / 13:40

    Невероятно. Никогда бы не думал, что доживу до такой Белорусской музыки. Дзякуй Teleport!!!

  • Белочь Стрелочь
    Белочь Стрелочь / адказаць
    15.08.2015 / 00:58

    Прыходзьце на канцэрты!)

  • vk20 / адказаць
    24.11.2015 / 00:49

    Вельмi добра ! Дзякуй !
    9\10

  • КАМЕНТАВАЦЬ