Названыя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0» (аўдыё)
3736 / 13
16.09.2015

Названыя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0» (аўдыё)

Аргкамітэт конкурсу вызначыў уладальніка Гран-Пры, двух ляўрэатаў, а таксама адзначыў спэцпрызамі яшчэ трох выканаўцаў.

Конкурс «Засьпявай 2.0» стартаваў сёлета увесну. Маладым выканаўцам (да 27 гадоў) прапаноўвалася паўдзельнічаць у дзьвюх намінацыях — «Сьпяваная паэзія» і «Кавэр». Усяго было пададзена 50 заяваў: 23 — на «Кавэр», 34 — на «Паэзію». Некаторыя выканаўцы бралі ўдзел адразу ў абедзьвюх намінацыях. Журы, у якое ўвайшлі Ігар Варашкевіч, Валеры Дайнека, Алег Хаменка, Адам Глёбус, Віталь Рыжкоў, Максім Жбанкоў, Тацяна Заміроўская, Павал Бераговіч, Ніна Шыдлоўская і Сяргей Будкін вызначыла па шэсьць фіналістаў у кожнай з намінацыяў, якія атрымалі магчымасьць выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў. Цягам усяго лета ў дворыку на плошчы Свабоды, 4, на тэрасе кавярні Chill Out праходзіла сэрыя з 12 канцэртаў. Некаторыя з канкурсантаў літаральна сьпеліся з тымі выканаўцамі, якія іх падтрымалі. Як Navi і «Палац», «Колір» і Naka, Symphorine i Leibonik (і Вярэніч з Бышлыкевічам асобна) утварылі шыкоўныя творчыя дуэты. Калі казаць непасрэдна пра выступы канкурсантаў, то ўсе без выключэньня паставіліся да іх зь вялікаю адказнасьцю і парадавалі сваёй падрыхтавасьцю і наогул творчай сьпеласьцю. За такімі выканаўцамі, як Марына Вярэніч, Валерыя Дэле, Кэтэвана, Vegetables, Teleport, Pauline, Navi безумоўна будучыня нашай музыкі.

На жаль, адзначыць усіх вартых у межах гэтага конкурсу не ўяўляецца магчымым. Тым ня менш, заклікаем усіх без выключэньня канкурсантаў не складаць рукі, а працаваць надалей, найперш над уласным, аўтарскім матэрыялам, які часам выглядае цікавейшымі за тыя кавэры, якія яны выконваюць:).

Аргкамітэт конкурсу вызначыў уладальніка Гран-Пры конкурсу «Засьпявай 2.0». Яго атрымлівае гурт Navi за песьню «Плакалі ветры» на словы Паўлюка Труса ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» і за песьню «Жар-птушка» ансамблю «Сябры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка) ў намінацыі «Кавэр». Яны атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры 500 эўра.

Ляўрэаткай конкурсу «Засьпявай 2.0» стала Марына Вярэніч за песьню «Чаму мы стрэліся няўчас» на верш Тацяны Дзям’янавай у намінацыі «Сьпяваная паэзія». Сьпявачка атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 250 эўра.

Ляўрэатам конкурсу «Засьпявай 2.0» стаў Яўген Цярэнцьеў (гурт Teleport) за песьню «Зачараваная» ансамблю «Песьняры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка). Выканаўца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 250 эўра.

Таксама аргкамітэт конкурсу «Засьпявай 2.0» адзначае гурт «Колір» за песьню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава ў намінацыі «Сьпяваная паэзія», Pauline за песьню «Малітва» на верш Янкі Купалы ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» і К3tyvana за песьню «Skyfall» Аdele ў перакладзе на беларускую мову ў намінацыі «Кавэр». Усе яны атрымаюць падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Афіцыйнае ўзнагароджаньне пераможцаў і ляўрэатаў зь міні-канцэртам Navi адбудзецца ў кнігарні «Логвінаў» (прасп. Незалежнасьці, 37а) 28 верасьня ў 18:00. Уваход вольны.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Pavel Podkorytov
    Pavel Podkorytov / адказаць
    16.09.2015 / 12:00

    Але ж не пазначана, што лаўрэат Яўген Цярэнц'еў таксама атрымае грашовую узнагароду ў памеры 250 эўра :)

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.09.2015 / 12:11

    Абавязкова атрымае:). Дадалі

  • Белочь Стрелочь
    Белочь Стрелочь / адказаць
    16.09.2015 / 13:02

    Крута, што ж тут скажаш)

  • Алесь Зайцев
    Алесь Зайцев / адказаць
    16.09.2015 / 23:57

    Віншую, дружа! Заслужана ;)

  • Яўген / адказаць
    16.09.2015 / 13:12

    как мне кажется если делить номинации на 2 победителя то обе делить, или не делить обе, а то нави ,на мой взляд, вообще выглядят сильно лоббированным коллективом везде.

  • Usievalad Scieburaka
    Usievalad Scieburaka / адказаць
    16.09.2015 / 13:50

    Яўген, ёсць меркаванне, што вам трэба залагініцца са сваім прозвішчам ды праявіць, скажам так, сваю чалавечую сутнасць.

  • Яўген / адказаць
    16.09.2015 / 14:42

    соберете 100 тыщ подпесей, залогинусь с фамилией)

  • Yury / адказаць
    16.09.2015 / 14:53

    хахах
    дзіцячы сад)
    Дзед малайчына)

  • Белочь Стрелочь
    Белочь Стрелочь / адказаць
    16.09.2015 / 15:02

    Калi што, Яуген Цярэнцьеу гэта я

  • Яўген / адказаць
    16.09.2015 / 15:04

    ну понятно, что не я)

  • Мікалай Левертаў
    Мікалай Левертаў / адказаць
    16.09.2015 / 15:25

    Увогуле, Яўген Цярэнцьеў гэта я

  • Тузя / адказаць
    16.09.2015 / 23:33

    Калі ласка, выпраўце, па магчымасці, абдруковачку: "няўчас" у назве песні "Чаму..." пішацца злітна.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.09.2015 / 09:35

    Дзякуй за заўвагу, паправілі

  • КАМЕНТАВАЦЬ